"Гісторыя чалавецтва не ведала такіх маштабаў вынішчэння" — Швед

Генпракурор расказвае пра генацыд

Генпракурор расказвае пра генацыд / t.me/prokuraturabelarus/

У Беларусі пасля 2020 года тры чалавекі асуджаны "за рэабілітацыю нацызму". Пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала. Паводле яго слоў, за той жа перыяд "за прапаганду альбо публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі... прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 650 чалавек, да крымінальнай адказнасці — шэсць чалавек".

7 снежня ў Мінску ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць канферэнцыя, прысвечаная генацыду падчас Другой сусветнай вайны ў Беларусі. Прысутны генпракурор Андрэй Швед расказваў, якое "нестандартнае" і "маштабнае" расследаванне праводзіцца па генацыдзе. 

"Сёння мы гаворым пра тое, што па атрыманых намі доказах на тэрыторыі БССР было знішчана не менш за 3 млн мірных грамадзян і ваеннапалонных, сагнана ў рабства не менш за 380 тыс.чалавек, спалена поўнасцю або часткова не менш за 11,7 тысячы населеных пунктаў, карных аперацый праведзена, па нашых удакладненых дадзеных, не менш за 180, — гаварыў Швед. — Канцлагераў, лагераў смерці вынішчэння людзей было не менш за 560. Гэта значыць гісторыя чалавецтва не ведала такіх маштабаў вынішчэння, у такім аб'ёме і такога доўгага перыяду часу, як гісторыя БССР".

Па ініцыятыве Генпракуратуры праведзены пераразлік шкоды, нанесенай Беларусі нацысцкімі злачынцамі — гэта звыш 2,3 трыльёна долараў або 43,5 тысячы тон золата.

Было заяўлена, што крымінальныя справы, распачатыя ў дачыненні нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, будзе разглядаць Вярхоўны суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі