"Гэта не месца": мінчук распавёў, навошта таптаў свечкі на мемарыяле Бандарэнкі

Сяргей Валошка разбурыў мемарыял Бандарэнкі на Ангарскай / Еўрарадыё​
Сяргей Валошка разбурыў мемарыял Бандарэнкі на Ангарскай / Еўрарадыё​

У міліцэйскіх прэс-рэлізах 57-гадовага Сяргея Валошку назвалі б "неабыякавым грамадзянінам". На Ангарскай — у вялікім мінскім "спальніку", дзе ён жыве, — ён вядомы тым, што знішчае БЧБ-сімволіку і кідаецца гнілымі яблыкамі ў мурал са Святланай Ціханоўскай. А 22 снежня ён разбурыў невялікі народны мемарыял, прысвечаны Раману Бандарэнкугэта трапіла на відэа.

Усім стала цікава, што ж гэта за чалавек такі, які, нічога не саромеючыся, пінае нагамі свечкі ў 40-ы дзень з дня смерці Бандарэнкі. Еўрарадыё даведалася пра матывы такіх паводзінаў Сяргея Валошкі.

— Я вёў ўнука з трэніроўкі. У нас на Ангарскай камень стаіць гранітны, вялікі. Яны там сабраліся, чалавек шэсць, павесілі БЧБ-сцяг, павесілі лампадкі. Я прыйшоў, сарваў сцяг спачатку і сказаў, маўляў, гэта не месца — ідзіце на могілкі і рабіце там рытуалы, а тут няма чаго са сваім сцягам БЧБшным, фашысцкім, — распавядае ён. — Яны пачалі мяне абражаць. Я абражаць не мог, я з унукам быў. Тады я пачаў даставаць тэлефон, сказаў, што таксама цяпер для "Комсомольской правды" здыму. Так яны ўцяклі.

“Это не место”: минчанин рассказал, зачем топтал свечи на мемориале Бондаренко
Сяргей Валошка / Аднакласнікі

Валошка ўжо быў вядомы жыхарам Ангарскай. У тэлеграм-каналах пісалі, што ў верасні ён размалёўваў зялёнай фарбай і напісаў непрыстойныя словы на муралах са Святланай Ціханоўскай і Марыяй Калеснікавай. Сяргей Валошка кажа, што не мае да гэтага дачынення. У графіці з Ціханоўскай ён кідаўся гнілымі яблыкамі — але не больш.

“Это не место”: минчанин рассказал, зачем топтал свечи на мемориале Бондаренко
Сапсаваныя муралы на вуліцы Томскай, Мінск / Еўрарадыё

— Я не зафарбоўваў! Я гэтым па начах не займаюся. Гэта, напэўна, моладзь нейкая. Мне не спадабаўся мурал, што там Ціханоўская намаляваная была. Я там шпацыраваў, убачыў і кінуў у яго гнілым яблыкам — там вакол прыватны сектар, іх шмат на зямлі.

Гэты кідок заўважыў адзін з мясцовых актывістаў. Вось як ён успамінае сваю першую сустрэчу з Сяргеем Валошкам:

— Я проста выйшаў да мурала, бо сказалі, што нейкі левы ходзіць. Гэтым левым і быў гэты мужчына [Сяргей Валошка. — Еўрарадыё]. Я стаяў, а ён яблыкамі пачаў кідацца ў мурал. Я кажу, тыпу, што за глупства? А ён на мяне з кулакамі.

За бойку Сяргея Валошку забралі ў міліцыю. Справа нават дайшла да суда, але ўдзельнікі канфлікту ў выніку прымірыліся. Праз некаторы час Сяргей Валошка зноў прыйшоў да мурала, і зноў з гнілымі яблыкамі.

— Я і на наступны дзень прыйшоў да іх, зноў яблыкам кінуў. Зноў там усе гэтыя сабраліся. Я думаў, біцца будзем. Не. Яны толькі пагаўкалі, выклікалі міліцыю — і мяне зноў забралі.

Я кожны дзень буду змагацца. Хаджу, зрываю гэтыя сцягі. Я іх сустракаў цэлую калону, яны тут у нядзелю ішлі. Я ім сказаў, што яны сволачы і здраднікі. Хацеў у іх сцяг адарваць, але накінуліся жанчыны, пачалі ў грудзі штурхаць.

Адкуль такая нянавісць да БЧБ-сцяга?

— Уся гісторыя ў яго паганая. З самага пачатку паганая гісторыя.

“Это не место”: минчанин рассказал, зачем топтал свечи на мемориале Бондаренко
Фота са старонкі Сяргея Валошкі / "Аднакласнікі"

Відэа, на якім ён топча нагамі свечкі, Сяргей Валошка ўбачыў у тэлеграм-канале, які беларускія ўлады абвясцілі экстрэмісцкім. Ён лічыць свой учынак цалкам нармальным.

— Навіны даведваюся з інтэрнэту, гляджу Youtube, па тэлевізары навіны гляджу. "Некста" ужо ўсім вядомы, таму я яго і чытаю. Сёння адкрыў, гляджу — я. Ну, я дык я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі