Вы тут

Герасіменя: свабода, незалежнасць, вяртанне да каранёў, сябе і дадому — мая ідэя

Аляксандра Герасіменя / Еўрарадыё

5 траўня ў эфіры Еўрарадыё — алімпійская чэмпіёнка, экс- кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя.

Сёння беларусы мусяць найперш думаць пра свабоду для сябе і незалежнасць для сваёй краіны. Бо без незалежнасці, якая сёння знаходзіцца пад вялікай пагрозай, не будзе ні свабоды, ні развіцця, ні руху наперад, перакананая Аляксандра Герасіменя.

Пра тое, чаму для нас сёння галоўным словам становіцца “вяртанне”, якая мова павінна быць дзяржаўнай і што Беларусь можа даць свету, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрай Герасіменяй

Замовіць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.