Вы тут

Генсакратар NATO правёў паралель паміж Пуціным і Брэйвікам

Андэрс Брэйвік / Reuters

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг правёў паралель паміж Уладзімірам Пуціным і нарвежцам Андэрсам Брэйвікам, які ўчыніў масавае забойства, перадае Бі-Бі-Сі.

Гэта адбылося падчас выступу Столтэнберга на нарвежскім востраве Утоя, дзе ў 2011 годзе Брэйвік забіў 77 чалавек. Па словах генсакратара альянсу, Пуцін не павінен "перамагчы і атрымаць пацвярджэнне, што гвалт працуе". Задачай NATO ён назваў не дапусціць такога выніку. 

З забойства, учыненага Брэйвікам, і з супраціву ўкраінцаў ён зрабіў агульную выснову: "нармальныя людзі", па словах Столтэнбэрга, здольныя "бараніць нашы цэнтральныя каштоўнасці свабоды і дэмакратыі" перад абліччам агрэсіі і зла.

Гаворачы з журналістамі пасля свайго выступу, Столтэнберг прызнаў, што саюзнікі па NATO нясуць страты ад вайны — праз санкцыі, пастаўкі зброі, інфляцыю, рост коштаў на энерганосьбіты. Але, дадаў ён, "цана, якую плацяць украінцы, вымяраецца ў чалавечых жыццях". Ён заклікаў да большай падтрымкі для Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.