Вы тут

Генпракурор Андрэй Швед зняўся каля свайго партрэта

Андрэй Швед ужо ў музеі / sb.by

У будынку Генпракуратуры адкрылася музейная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі органаў пракуратуры нашай краіны. Як піша sb.by, яе аглядзеў генпракурор Андрэй Швед. "Музей — гэта сувязь пакаленняў, гісторыя, — гаварыў ён. — І мы павінны перадаць яе тым, хто будзе пасля нас".

Швед затрымаўся ў "зале пракурорскай славы", дзе вісіць яго здымак. Побач у экспазіцыі — яго папярэднікі з савецкіх часоў.

Андрэю Шведу 49 гадоў. Ён — ураджэнец Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасаду генпракурора заняў восенню 2020-га, калі ў Беларусі ішло падаўленне масавых пратэстаў. У біяграфіі Шведа згадваецца яго кіраўніцтва следчай групай па справе аб выбуху ў мінскім метро ў 2011 годзе. Тады былі расстраляны два чалавекі. Суд па гэтай рэзананснай справе быў неадназначна ўспрыняты ў грамадстве і пакінуў шмат пытанняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.