Генпракуратура адмовіла ў распачынанні справы па заявах Алеся Міхалевіча

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Міхалевіч праходзіць абвінавачваным па крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі ў Мінску 19 снежня. Ён быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. 19 лютага яго адпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску пра невыязд.

28 лютага Міхалевіч сабраў прэс-канферэнцыю, на якой паведаміў, што быў адпушчаны са следчага ізалятара пасля згоды стаць агентам КДБ. Па словах палітыка, ён вымушаны быў пайсці на такі крок "з-за жудасных умоў утрымання ў СІЗА, якія можна расцаніць як катаванні".

У той жа дзень Міхалевіч накіраваў у Генпракуратуру заяву, у якой прасіў "правесці праверку і спыніць зверствы".

17 сакавіка Міхалевічу прыйшла позва пра выклік у Генпракуратуру для дачы тлумачэнняў, аднак да таго часу былы кандыдат у прэзідэнты ўжо знаходзіўся за мяжой, нягледзячы на падпіску пра невыязд. Пазней стала вядома, што Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак ў Чэхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі