Гары Паганяйла: Нас не ўдасца загнаць ва ўмовы самацэнзуры

"Нас не ўдасца загнаць ва ўмовы самацэнзуры", — заявіў старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла 12 сакавіка пасля завяршэння працэсу ў Вярхоўным судзе, паведамляе БелаПАН.


Нагадаем, сёння Вярхоўны суд адмовіў БХК у задавальненні скаргі на папярэджанне Міністэрства юстыцыі.

"Мы будзем дзейнічаць роўна ў межах заканадаўства. Асабліва тых канстытуцыйных норм, якія гарантуюць нам свабоду дзейнасці, свабоду збіраць інфармацыю, свабоду распаўсюджваць яе, а таксама свабоду выказвання меркаванняў", — падкрэсліў Паганяйла.

"Улады праз выканаўчыя органы будуць па-ранейшаму націскаць на адвакатаў і на грамадскія аб'яднанні, якія ўзяліся за абарону адвакатаў", — лічыць Гары Паганяйла.

Кіраўнік БХК Алег Гулак лічыць, што падчас суда ўсё ж атрымалася дамагчыся некаторых станоўчых момантаў. "Мы здолелі дамагчыся ў судзе прызнання таго, што адвакаты маюць права інфармаваць грамадскасць аб працэсуальных парушэннях у дачыненні да іх кліентаў, аб стане іх здароўя. Распаўсюджванне такой інфармацыі не будзе з'яўляцца парушэннем іх прафесійнай этыкі", — сказаў Гулак.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі