Ганна Канапацкая адмовілася ад удзелу ў дэбатах
Ганна Канапацкая / Еўрарадыё
Ганна Канапацкая адмовілася ад удзелу дэбатах. Пра гэта кандыдат у прэзідэнты паведаміла на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".
Такое рашэнне яна патлумачыла тым, што "адзіны рэальны супернік" таксама адмовіўся ад дэбатаў. Відавочна, што гаворка пра Аляксандра Лукашэнку.
"Як вопытны палітык я не маю ні права, ні жадання спаборнічаць з загадзя больш слабымі апанентамі. Удзельнічаць у дзіцячым шоу пракрамлёўскіх марыянетак, якое складаецца з хлопчыкаў-спойлераў і дзяўчатак-хахатушак, дазволіць сабе не магу ніяк.
Мне неўзабаве яшчэ краінай кіраваць", — напісала Канапацкая.
14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзідэнты Ганну Канапацкую, Андрэя Дзмітрыева, Сяргея Чэрачня, Святлану Ціханоўскую і Аляксандра Лукашэнку. Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу ў рэгістрацыі было адмоўлена.
16 ліпеня штабы Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы абвясцілі аб сваім аб'яднанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.