Фінляндыя разграміла зборную Беларусі на старце чэмпіянату свету па хакеі — 6:2

Фінляндыя разграміла зборную Беларусі на старце чэмпіянату свету па хакеі — 6:2

Зборная Беларусі па хакеі няўдала стартавала на чэмпіянаце свету па хакеі, прайграўшы камандзе Фінляндыі з буйным лікам — 2:6 (0:0, 1:4, 1:2). Першы перыяд падапечныя Дэйва Льюіса нечакана дамінавалі, з самага пачатку гульні мелі некалькі добрых момантаў для ўзяцця варот саперніка.

Другая траціна матча выдалася цалкам адваротнай пачатку. Фіны ўзялі гульню пад кантроль, беларусы ж часта парушалі правілы і выдаляліся. На першай хвіліне другога перыяду Лайне прыгожым голам выводзіць фінаў наперад, праз 11 хвілін Койву павялічвае перавагу. На 37-й хвіліне Стась адыгрывае адну шайбу і аднаўляе інтрыгу ў матчы, але адразу ж Лайне і Гранлунд цягам дзвюх хвілін робяць лік 4:1 на сваю карысць.

У заключнай трэці гульня супакоілася. Фіны здолелі вызначыцца яшчэ двойчы: закінулі Пільстрэм і Гранлунд, на што беларусы здолелі адказаць кур’ёзным голам Калюжнага. Відэа матча гл. тут.

7 траўня зборная Беларусі згуляе супраць каманды ЗША (пачатак у 20.15, трансляцыя БТ 1), якая ў пятніцу з буйным лікам прайграла канадцам 1:5.

Становішча каманд у групе В:

  1. Фінляндыя — 3 ачкі
  2. Канада — 3
  3. Венгрыя — 0
  4. Нямеччына — 0
  5.  Славакія — 0
  6. Францыя — 0
  7. Беларусь — 0
  8. ЗША — 0

У групе А зборная Чэхіі разграміла гаспадароў турніру, каманду Расіі — 3:0, у другім матчы шведы ў авертайме перайгралі зборную Латвіі 2:1.

Становішча каманд у групе А:

  1. Чэхія — 3
  2. Швецыя — 2
  3. Латвія — 1
  4. Данія — 0
  5. Нарвегія — 0
  6. Швейцарыя — 0
  7. Казахстан — 0
  8. Расія — 0

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі