Еўрасаюз забараніў аўтаперавозкі тавараў з Беларусі — нават транзітам

Еўрасаюз забараніў Беларусі аўтатранспартныя перавозкі тавараў на сваёй тэрыторыі — нават транзітам. Забарона не закране перавозку толькі фармацэўтычных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых і харчовых тавараў.

Забарона прынятая ў рамках пакета санкцый ЕС супраць Расіі. Гэтыя санкцыі Еўрасаюз накладае за вайну, якую Расія развязала ва Украіне.

Таксама санкцыі ўключаць забарону на дэпазіты, крыпта-кашалькі і на продаж банкнотаў і каштоўных папер, намінаваных у любой з валют дзяржаў ЕС, у Расію і Беларусь ці любой фізічнай або юрычнай асобе, арганізацыі або органу ў Расіі ды Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.