Еўрапарламент прапанаваў сектаральныя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска

Еўрапарламент прапанаваў сектаральныя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска

Еўрапарламент заклікаў кіраўніцтва ЕС зрабіць больш жорсткім курс у дачыненні ўладаў Беларусі. 21 кастрычніка быў прыняты адпаведны дакумент (602 дэпутаты прагаласавалі "за", 44 — "супраць", 44 устрымаліся). Еўрапарламент прапануе падумаць над увядзеннем сектаральных санкцый у дачыненні афіцыйнага Мінска. Мяркуецца, што яны "маглі б узмацніць ціск на рэжым, але не павінны прывесці да доўгатэрміновага негатыўнага ўплыву на насельніцтва", паведамляе dw.com.

Таксама Еўрапарламент выступіў за пашырэнне персанальнага санкцыйнага спісу беларускіх афіцыйных асобаў, адказных за фальсіфікацыі і гвалт. Дзеянні ўладаў кваліфікуюцца як "крымінальныя". У Бруселі запатрабавалі "неадкладна спыніць гвалт, жорсткія рэпрэсіі, катаванні і пераслед мірных пратэстоўцаў".

Дакумент Еўрапарламента не з'яўляецца для Савета ЕС абавязковым для выканання, але ён бярэцца пад увагу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі