ЕС усклаў адказнасць за гібель Рамана Бандарэнкі на беларускія ўлады

ЕС усклаў адказнасць за гібель Рамана Бандарэнкі на беларускія ўлады

Віна за гібель Рамана Бандарэнкі ляжыць на беларускіх уладах. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы Жазэпа Барэля, кіраўніка дыпламатыі Еўрасаюза. 

Смерць Рамана Бандарэнкі, як гаворыцца ў дакуменце, стала "абуральным і ганебным вынік дзеянняў беларускіх уладаў, якія не толькі непасрэдна і гвалтоўна праводзілі рэпрэсіі супраць уласнага насельніцтва, але і стварылі абставіны, у якіх могуць адбывацца такія беззаконныя гвалтоўныя дзеянні".

Еўрасаюз чакае ад беларускіх уладаў, каб яны спынілі гвалт і пераслед, неадкладна вызвалілі самавольна затрыманых людзей, у тым ліку палітвязняў. Акрамя таго ЕС настойвае на поўным і празрыстым расследаванні ўсіх парушэнняў правоў чалавека і злоўжыванняў, а таксама заклікае прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Еўрасаюз нагадвае, што пад санкцыямі знаходзяцца 55 прадстаўнікоў беларускага кіраўніцтва, адказных за рэпрэсіі ды запалохванне, і гэты спіс можа павялічыцца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі