Электрычнасць з БелАЭС трапляе ў Літву, а Беларусь скароціць закупкі газу

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Праз тое, што Беларусь засталася без пакупнікоў электрычнасці, расійскага газу будзе спажывацца менш. Пакуль у Еўропе энергетычны крызіс, невялікія аб'ёмы электраэнергіі могуць трапляць праз Латвію ў Літву, а Украіна працягне толькі сезонныя закупкі.

Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, што Беларусь будзе рабіць з лішкам электраэнергіі і чаму ёсць вялікая імавернасць, што нестабільны экспарт адновіцца.

 

Энергія з Беларусі абыдзецца Украіне танней

Электричество с БелАЭС попадает в Литву, а Беларусь сократит закупки газа
Пакуль Украіна адмовілася ад куплі беларускай электраэнергіі / ​USAToday

Украіна абвясціла, што не адновіць куплю беларускай электраэнергіі з 1 лістапада. Па звестках Белстата, суседка была адзіным пакупніком беларускай электрычнасці ў 2021 годзе. Аднак і забарону на імпарт Украіна падаўжаць не стала. Тэрмін яе дзеяння скончыўся 31 кастрычніка.

— Улічваючы энергетычны крызіс у Еўропе, сур'ёзнае падвышэнне цэн на энергарэсурсы, то ў сур'ёзныя халады Украіна звернецца да імпарту беларускай электраэнергіі, — кажа аглядальнік нафтагазавага рынку Таццяна Манёнак. Тым больш падобнае ўжо было мінулай зімой.

Беларусь у стане прапанаваць канкурэнтаздольную цану, таму што траціць на вытворчасць энергіі даводзіцца не занадта шмат. Бо электраэнергія ўжо выпрацоўваецца на БелАЭС, а кошт газу для Беларусі нашмат ніжэйшы за еўрапейскі, адзначае суразмоўніца.

Цяперашняя адмова ад закупак звязаная з тым, што пакуль ва Украіне няма вострай патрэбы ў электраэнергіі, але гэта працягнецца нядоўга, лічыць эксперт Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе Расіі Ігар Юшкоў.

Электричество с БелАЭС попадает в Литву, а Беларусь сократит закупки газа
Узімку беларуская энергія можа стаць больш запатрабаваная / DELFI

— Украіна традыцыйна ладзіць такую піяр-акцыю. Два гады запар дзесьці ў красавіку-траўні ўводзіць афіцыйную забарону на куплю беларускай і расійскай электраэнергіі да пачатку ацяпляльнага сезона. І ў кастрычніку або лістападзе здымае абмежаванні.

Праз тое, што запасаў вугалю ва Украіне няшмат, а яго цана, як і цана на газ, б'е рэкорды, Украіна будзе эканоміць, купляючы электраэнергію ў Беларусі і Расіі, лічыць эксперт.

 

Літва купляе электраэнергію з БелАЭС?

Пакуль паставак ва Украіну няма, магчыма, беларуская электраэнергія паступае ў Літву. Белстат схаваў звесткі, затое на літоўскім Афіцыйным статыстычным партале ёсць запісы пра імпарт электраэнергіі з Беларусі. Прычым на працягу ўсяго 2021 года. Пакуль звесткі Белстата яшчэ былі адкрытыя, інфармацыя была толькі пра пастаўкі ва Украіну.

Электричество с БелАЭС попадает в Литву, а Беларусь сократит закупки газа
Імпарт электраэнергіі з Беларусі ў Літву / osp.stat.gov.lt

Літва афіцыйна заяўляе, што пасля ўводу ў эксплуатацыю не імпартуе электрычнасць з Беларусі. Аднак літоўскі Статцэнтр пакуль не адказаў на запыт Еўрарадыё з просьбай растлумачыць звесткі аб імпарце.

Беларусь, Расія, Літва, Латвія і Эстонія ўсё яшчэ знаходзяцца ў адной энергасістэме (БРЭЛЛ), таму не выключана, што патокі беларускай электраэнергіі маглі трапіць у Літву, адзначае Таццяна Манёнак.

— Але праз Nord Pool [еўрапейская энергетычная біржа. — Еўрарадыё] беларуская электраэнергія цяпер не прадаецца. Таму не магу сцвярджаць, што Літва закупляла вялікі аб'ём беларускай электраэнергіі. Праз нейкія схемы, магчыма, пастаўкі былі. Калі дамову заключалі кампаніі не літоўскія, а, можа быць, латвійскія, — кажа Таццяна Манёнак.

— Ускосна праз біржавыя інструменты мы разумеем, што, хутчэй за ўсё, ідзе закупка беларускай электраэнергіі Літвой у Латвіі, а Латвія, па сутнасці, купляе ў Беларусі. Але стратэгічна, калі энергетычны крызіс пройдзе, Літва зноў перастане купляць беларускую электраэнергію, — дадае Ігар Юшкоў.

 

Беларусь стане купляць менш газу

Электричество с БелАЭС попадает в Литву, а Беларусь сократит закупки газа
Расія разлічвала, што энергія з БелАЭС будзе экспартавацца / БЕЛТА

Праз сезонныя байкоты Украіны і адмову еўрапейскіх краін купляць беларускую электраэнергію Беларусь стане скарачаць спажыванне газу і пераходзіць на атамную энергію.

— Гэта значыць, Беларусь будзе выкарыстоўваць менш расійскага газу. Напэўна, для Расіі была не самая мудрая ідэя пабудаваць АЭС. Зразумела, разлік быў на тое, што ўся беларуская электраэнергія будзе ісці на экспарт і продажы газу не пацерпяць. У выніку атамная электрастанцыя выцесніла частку газавых электрастанцый з энергабалансу і Расія штогод будзе прадаваць менш газу ў Беларусь, — робіць выснову Ігар Юшкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі