Эксперты заяўляюць, што пагроза пандэміі COVID-19 становіцца рэальнай

Эксперты заяўляюць, што пагроза пандэміі COVID-19 становіцца рэальнай

Каранавірус COVID-19 ужо распаўсюдзіўся на сотню краін свету. Гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Адханом Гебрэйесус заявіў, што з распаўсюдам каранавіруса на новыя краіны "пагроза пандэміі становіцца больш рэальнай". Але яна будзе першая ў гісторыі, "якую можна будзе кантраляваць".

Колькасць заражаных у свеце ўжо складае больш за 111 тысяч чалавек. У Беларусі тэсты яшчэ трох чалавек далі станоўчы вынік на каранавірус. Іх пераправяраюць. Афіцыйна ў нашай краіне зарэгістраваны шэсць выпадкаў заражэння каранавірусам. Мінздароўя паведаміла, што вылечыўся іранскі студэнт БНТУ.

У Расіі дадаліся тры новыя выпадкі заражэння, іх ужо 20. Першыя ахвяры каранавіруса зафіксаваныя ў Германіі. У Італіі прайшлі беспарадкі ў шэрагу турмаў, ёсць ахвяры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі