Экс-гандбаліст зборнай Беларусі: "пэўныя органы" паводзяць сябе не зусім лагічна

Экс-гандбаліст зборнай Беларусі: "пэўныя органы" паводзяць сябе не зусім лагічна

Экс-гандбаліст зборнай Беларусі Андрэй Парашчанка ў інтэрв'ю by.tribuna.com выказаўся наконт прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, якая праходзіць у нашай краіне. Ён лічыць, што тое, што адбываецца, "не зусім правільна і разумна". "Не зусім цывілізавана і, я лічу, што на такіх этапах перадвыбарчай кампаніі — гэта недапушчальна", — кажа Парашчанка. Ён удакладняе, што, між іншым, мае на ўвазе сітуацыю з Віктарам Бабарыкам. Як вядома, былы кіраўнік "Белгазпрамбанка" з'яўляецца патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Як толькі ён пайшоў у палітыку, праблемы ўзніклі ў банка — там прайшлі ператрусы, ёсць затрыманыя, распачаты крымінальныя справы.

"Я не ў праве разважаць, ці законна гэта або незаконна, але, у прынцыпе, я лічу, што гэта не зусім лагічна паводзяць сябе пэўныя органы, — працягвае былы гандбаліст. — Не зусім прыгожа адбываецца на тым этапе выбараў, да якога дайшлі гэтыя [альтэрнатыўныя] кандыдаты".

Сам Андрэй Парашчанка яшчэ не вызначыўся, за каго ён будзе галасаваць. Але не верыць, што хтосьці, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, мае шанцы на перамогу на выбарах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі