Дзяржкамітэт па маёмасці адсудзіў ва ўладальніка рэстараны Mak.by

Рэстаран Mak.by

Рэстаран Mak.by

Дзяржаўны камітэт па маёмасці адсудзіў кампанію сетку рэстаранаў Mak.by ва ўладальнікаў — кампаніі KSB VICTORY RESTAURANTS PTE.LTD, зарэгістраванай у Сінгапуры. 

Адпаведнае рашэнне прыняў Мінскі эканамічны суд 10 кастрычніка. Цяпер кампанія падала апеляцыю ў Вярхоўны суд. 10 студзеня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі.

Па звестках Еўрарадыё, кошт перададзенай маёмасці — каля $3,75 млн.

Гэтыя рэстараны раней працавалі пад брэндам Mcdonald's, але кампанія пакінула Беларусь у лістападзе 2022 года пасля сыходу з расійскага рынку. Спярша гаварылася, што на месца Mcdonald's прыйдзе расійская сетка фастфуду "Вкусно и точка", якая заняла  яго памяшканні ў Расіі. Але Лукашэнка запатрабаваў, каб там працавалі беларускія вытворцы. Таму з лістапада 2022-га па красавік 2023-га рэстараны працавалі без шыльдаў. Ад другой паловы красавіка яны працуюць пад назвай Mak.by.

У верасні стала вядома, што Дзяржкаммаёмасць патрабуе прыпыніць дзейнасць кампаніі-ўладальніка "па заявах кантралюючых органаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі