Вы тут

Дырэктыўных крэдытаў стане больш: Саўмін павялічыў ліміты

Забраць крэдыты ў дзяржпрадпрыемстваў бывае праблематычна / pexels.com

Саўмін павялічыў ліміт дырэктыўнага крэдытавання на 28,3 млн рублёў. Цяпер агульны аб'ём такіх крэдытаў складзе 589,64 млн рублёў на 2022 год. Гэта замацавана пастановай №426 ад 30 чэрвеня.

Сродкі будуць накіраваны ў НПЦ па геалогіі праз ААТ "Прамагралізінг". Распараджэнне "Аб умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўнага прадпрыемства "НПЦ па геалогіі" Лукашэнка прыняў яшчэ 14 лютага.

Акрамя 589,64 млн рублёў дырэктыўных крэдытаў, "Банк развіцця" выдзеліць на дзяржпраграмы каля 907,6 млн рублёў. Раней беларускія ўлады разлічвалі, што ў 2021 годзе дырэктыўнае крэдытаванне знікне зусім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.