Два срэбныя медалі — канчатковы вынік зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Пекіне

Два срэбныя медалі — канчатковы вынік зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Пекіне

Срэбныя медалі Антона Смольскага (біятлон) і Ганны Гуськовай (фрыстайл) — вось і ўвесь вынік зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Пекіне. Больш медалёў у беларускай каманды не будзе. 20 лютага — у апошні дзень Алімпіяды — іх ужо няма каму заваяваць.

З гэтым вынікам Беларусь зойме месца ў трэцяй дзясятцы ўдзельнікаў Алімпіяды. Ужо сёння можна сказаць — не вышэй за 23 месца.

Два срэбныя медалі — гэта ледзь не самы горшы вынік, які Беларусь паказвала на зімовых Алімпійскіх гульнях. Меньш было толькі ў Турыне ў 2006 годзе, у Солт-Лэйк-Сіці ў 2002-м і ў Нагана ў 1998-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі