Домрачава — 14-я ў гонцы з масавым стартам на 12,5 км

На спаборніцтвах на Кубак свету беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла 14- месца ў гонцы з масавым стартам на 12,5 км. На чатырох агнявых межах беларуска дапусціла 5 прамашак (0-1-1-3), саступіўшы пераможцы немцы Магдалене Нойнэр (0-0-2-1) 1 хвіліну 39,2 секунды. На другім месцы, паведамляе "Прессбол", францужанка Сандрын Байі (+17,2 — 0-0-1-0), на трэцім — славачка Анастасія Кузьміна (+23,6 — 0-0-0-1).

Людміла Калінчык заняла 22-е месца (+2.48,8 — 0-1-1-2), Надзея Скардына — 26-е (+3.20,0 — 0-0-2-0). Агулам стартавалі 30 удзельніц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі