Дэпутатка Канапацкая стварае фонд для пацярпелых падчас мірных вулічных акцыяў

Дэпутатка Канапацкая стварае фонд для пацярпелых падчас мірных вулічных акцыяў

Апазіцыйная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая (Аб'яднаная грамадзянская партыя) абвясціла, што стварае Фонд дапамогі пацярпелым падчас мірных вулічных акцый. Такое рашэнне яна прыняла ў сувязі з апошнімі падзеямі ў краіне, калі пачаўся жорсткі пераслед удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту супраць дэкрэту №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". 

"Улада стрымлівалася да апошняга, але зноў сарвалася ў балота брутальных арыштаў і неадпаведнага ўжывання сілы. За ўдзел у мірных акцыях пратэсту толькі актывісты АГП былі падвергнутыя несправядлівым адміністрацыйныя пакаранням у выглядзе арыштаў і штрафаў у памеры больш за 5000 рублёў. Улада замест разумнага дзеяння адмены дэкрэта зноў ўстала на тупіковы шлях запалохвання і пакарання сваіх грамадзян", — заявіла Канапацкая на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Таму яна прапанавала збіраць грошы на выплату штрафаў, на якія асудзілі ўдзельнікаў мірных шэсцяў. Дэпутатка паабяцала штотыдзень даваць на сваёй старонцы ў Фэйсбуку справаздачы наконт руху грошай. Па завяршэнні працы гэтага фонду ўсе астатнія грошы будуць перададзеныя дзіцячаму дому.

"Для ажыццяўлення грашовага пераводу ў беларускіх рублях неабходна звярнуцца ў любое аддзяленне ААТ "Пріорбанк", назваць касіру імя атрымальніка (Канапацкая Ганна Анатольеўна), дату нараджэння 26 кастрычніка 1976 года і апошнія чатыры лічбы карты 2326. Таксама можна зрабіць перавод (у любой валюце) праз міжнародную аплатную інтэрнэт-сістэму PayPal мойму памочніку (атрымальнік [email protected]) і на разліковы рахунак (у беларускіх рублях) Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП, вул.В.Харужай 22, офіснае памяшканне №38, 220123, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь. Р/р 3015012143814 у аддзяленні №538 ААТ "Белінвестбанк", г.Мінска, код банка 153001739, УНП 100265067, прызначэнне плацяжу "Салідарнасць")", — дае інструкцыю апазіцыйная дэпутатка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі