Дажджы і да +15 прагназуюць у Беларусі 4 сакавіка

Дажджы і да +15 прагназуюць у Беларусі 4 сакавіка

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 4 сакавіка, перадае Белгідрамет. 

Уначы пераважна па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвай чвэрці, днём з пераходам на заходні, умераны. 

Уначы прагназуецца +2...+8, удзень будзе 6-12 цяпла, па паўднёвым усходзе чакаецца 13-15 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі