Давераная асоба Статкевіча просіць палітычнага прытулку ва Ўкраіне

Пра гэта ён паведаміў БелаПАН па тэлефоне.

Гэтую просьбу Канцавенка матываваў тым, што ў Беларусі адбываюцца рэпрэсіі і таму існуе пагроза яго свабодзе і жыццю. Ён пэўны, што калі б застаўся дома, то яго б пасадзілі ў турму па надуманым абвінавачанні з мэтай выбіць паказанні супраць Мікалая Статкевіча.

На прэзідэнцкіх выбарах Віктар Канцавенка быў каардынатарам штабу палітыка па Гомельскай вобласці. Ён цвердзіць, што пасля выбараў за ім сачылі. Калі Канцавенкі не было дома, да яго жонкі прыходзілі невядомыя, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ. Ён уцёк ва Ўкраіну абыходным шляхам праз Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі