Дачка Кадырава стала не толькі віцэ-прэм'ерам, але і "народнай артысткай"

Айшат Кадырава

Айшат Кадырава / ria.ru

Дачка Рамзана Кадырава 24-гадовая Айшат стала не толькі віцэ-прэм'ерам, але і "народнай артысткай" Чачні (указ падпісаў яе бацька). Дагэтуль яна была міністрам культуры рэспублікі, "заслужаным работнікам культуры". А яшчэ Айшат Кадырава атрымала медаль "За заслугі перад Айчынай" (указ падпісаў Уладзімір Пуцін).

Ва ўрадзе Чачні Кадырава будзе адказваць за сацыяльныя пытанні. "Гэта кадравае прызначэнне ўнутры рэгіёну, гэта прэрагатыва кіраўніка рэгіёну. І ў дадзеным выпадку Рамзан Кадыраў выкарыстоўвае гэтую сваю прэрагатыву", заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі