Covidiot: у англійскай мове з'явілася слова для тых, хто ігнаруе каранцін

vocabularytoday.com
vocabularytoday.com

У анлайн-слоўніку слоў і фраз англамоўнага слэнгу Urban Dictionary ў разгар пандэміі каранавіруса з'явілася новае слова — Covidiot. Кавідыётамі называюць людзей, якія альбо ігнаруюць парады сацыяльна дыстанцыявацца падчас пандэміі і забіваюць на каранцін (тым самым спрыяючы распаўсюджванню COVID-19), альбо скупляюць ў крамах прадукты харчавання і сродкі дэзінфекцыі і індывідуальнай абароны звыш меры (правакуючы паніку і пазбаўляючы іншых людзей магчымасці купіць неабходныя рэчы і прадукты).

Створана новае слова шляхам складання асноў двух слоў — coronavirus, або COVID (каранавірус), і idiot (ідыёт).

Covidiot: в английском языке появилось слово для тех, кто игнорирует карантин
Covidiot: в английском языке появилось слово для тех, кто игнорирует карантин
Прыклады фраз: Бачыш гэтага кавідыёта з 300 рулонамі туалетнай паперы ў кошыку? Гэтая кавідыётка абдымаецца з кожным, каго сустрэне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі