Ціханоўская: як і 2000 гадоў таму, цар Ірад загадвае забіваць нявінных

Ціханоўская: як і 2000 гадоў таму, цар Ірад загадвае забіваць нявінных

Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам да беларусаў перад Калядамі. Сённяшнія падзеі ў краіне яна параўнала з біблейскімі: "Як і 2000 гадоў таму, цар Ірад, баючыся за свой трон, загадвае сваім салдатам забіваць нявінных людзей. А многія сем'і вымушаныя ўцякаць ў чужую краіну"

Яна звярнулася да вернікаў розных канфесіяў, большасць з якіх не прыняла беззаконне, якое чыніць рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Яна нагадала, што малітва "Магутны Божа" гучыць і ў храмах, і на плошчах. А адным з першых палітвязняў стаў хрысціянскі дэмакрат Павел Севярынец

Ціханоўская згадала, што мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча чацвёрты месяц не пускаюць у Беларусь. А некалькі святароў каталіцкай і праваслаўнай канфесіяў былі асуджаныя на арышт.

"За месяцы пратэсту беларусы даказалі, што ні сімвалы, ні мовы, ні адрозненні ў веры не могуць нас падзяліць, калі мы сапраўды разам. Мы зразумелі, што мы вялікая сям'я, мы ўбачылі ў суседзях і суграмадзянах братоў і сясцёр. Цяпер мы не проста чакаем свята Раства, але і рыхтуемся да яго. Гэтаксама, як і да нараджэння новай Беларусі, мы рыхтуемся кожны дзень. І я веру, што хутка мы сустрэнем гэтае свята разам", — заявіла яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі