Ціханоўская сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Швецыі

Ціханоўская сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Швецыі

Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Швецыі Стэфанам Лёвенам, паведамляе яе прэс-служба. 17 лістапада пачынаецца двухдзённы візіт Ціханоўскай у гэтую краіну. На сустрэчах будзе абмяркоўвацца пашырэнне санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі і яго рэжыму. Святлана Ціханоўская сустрэнецца з міністрам замежных спраў Ан Ліндэ, дэпутатамі парламента, былым прэм'ерам Карлам Більдтам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і беларускай дыяспарай у Швецыі.

Як і ў Рызе, у Стакгольме Ціханоўская будзе заклікаць да пашырэння супраць Лукашэнкі і яго атачэння і індывідуальных, і эканамічных санкцый.

"У сувязі з нядаўнім забойствам Рамана Бандарэнкі Святлана Ціханоўская плануе звярнуцца да Швецыі па дапамогу ў міжнародным расследаванні і пакаранні вінаватых у рамках універсальнай юрысдыкцыі", — адзначае яе прэс-служба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі