Ціханоўская стварае пераходны кабінет як нацыянальны орган улады

Ціханоўская стварае пераходны кабінет як нацыянальны орган улады

Святлана Ціханоўская стварае пераходны кабінэт як нацыянальны орган улады.

Дзеянні Аляксандра Лукашэнкі, які падтрымаў расійскую агрэсію супраць Украіны, яна назвала дзяржаўнай здрадай. Лукашэнка, па яе словах, не можа лічыцца гарантам незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі пасля таго, як ён падтрымаў расійскую агрэсію супраць Украіны.

"Нелегітымны кіраўнік Беларусі увёў замежныя войскі і зрабіў нашую краіну непасрэдным удзельнікам канфлікту. Гэта дзяржаўная здрада і здрада інтарэсам нашага народа і беларускай дзяржавы", — канстатавала Ціханоўская.

Яна заявіла, што да новых выбараў бярэ на сябе выкананне абавязкай прадстаўніка беларускага народа і гаранта ягоных правоў і свабодаў.

"Я, Святлана Ціханоўская, на аснове паўнамоцтваў, дадзеных мне беларускім народам у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, бяру на сябе адказнасць з сённяшняга дня адстойваць незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь", — паведаміла палітык. 

Ціханоўская па-ранейшаму не абвяшчае сябе прэзідэнткай Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі