Ціханоўская — пра Сапегу і Пратасевіча: яны застаюцца закладнікамі

Ціханоўская — пра Сапегу і Пратасевіча: яны застаюцца закладнікамі

Раман Пратасевіч і Соф'я Сапега працягваюць заставацца закладнікамі беларускага рэжыму. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская, каментуючы звесткі пра перавод палітвязняў пад хатні арышт.

"Тое, што Раман і Сафія, пераведзеныя пад хатні арышт і не знаходзяцца за кратамі, — гэта добрая навіна. Але хатні арышт — гэта не свабода, яны ўсё яшчэ пад абвінавачваннем, за кожным іх крокам усё яшчэ сочаць наглядчыкі. А значыць яны ўсё яшчэ ў закладніках", заявіла Ціханоўская. 

Па яе словах, бацькам Пратасевіча нічога не паведамляюць пра сына і не ждаюць кантактаваць з ім. "Яны перакананыя, што рэжым вядзе гульню, выкарыстоўваючы жыцці Ромы і Сафіі", — падкрэсліла яна.

Дарэчы, адвакат Сапегі Антон Гашынскі сказаў журналістам, што бацькам дазволілі пабачыцца з дзяўчынай і яны разам паабедалі ў рэстаране.

Ціханоўская нагадала, што за кратамі застаюцца яшчэ больш за 500 палітвязняў, а тысячы людзей праходзяць па справах з палітычнымі матывамі. 

"Ім у камеры да гэтага часу заліваюць хлорку, ім няма чым дыхаць удзесяцёх у камерах на двух чалавек, іх да гэтага часу катуюць у прэс-хатах. І мы не дапусцім гандлю жыццямі і лёсамі зняволеных, бо толькі так мы даможамся свабоды для кожнага з гэтых нявінных людзей", — канстатавала яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі