Ціханоўская падзякавала Грэцыі за тое, што Лукашэнку не ўручалі даверчыя граматы

Ціханоўская падзякавала Грэцыі за тое, што Лукашэнку не ўручалі даверчыя граматы

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Грэцыю сустрэлася ў прэзідэнцкім палацы ў Афінах з прэзідэнтам гэтай краіны Кацярынай Сакеларопулу. Ціханоўская падзякавала Грэцыі за тое, што яе паслы не ўручалі Аляксандру Лукашэнку даверчыя граматы — не прызнаецца яго легітымнасць. Яна расказала пра рэпрэсіі ў Беларусі: пра затрыманні і суды, пра палітвязняў і "нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў турмах". Палітык прапанавала ўладам Грэцыі прыняць на рэабілітацыю рэпрэсаваных і сем'і беларускіх палітвязняў, дапамагчы страйкавым камітэтам, студэнтам і спартсменам, якія пацярпелі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. Былі абмеркаваны 4-ы пакет санкцый ЕС, які можа быць прыняты ў пачатку лета, а таксама план дапамогі Еўрасаюза для Беларусі.

Прэзідэнт Грэцыі выказала падтрымку беларускаму народу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі