Чыноўнікі адмовілі лагайчанам, якія падалі заяўку на пікет на гаўбцы са сцягам

Чыноўнікі адмовілі лагайчанам, якія падалі заяўку на пікет на гаўбцы са сцягам

Жыхарка Лагойска Наталля падала ў райвыканкам заяўку на пікет на сваім гаўбцы з бел-чырвона-белым нацыянальным сцягам, піша TUT.by. 

Гэта адбылося пасля таго, як напрыканцы лістапада яе мужа Уладзіміра арыштавалі на 7 сутак за вывешаны на гаўбцы сцяг. 

У судзе мужчыну абвінавацілі, што ён вывесіў сцяг "з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў". Суд расцаніў гэта як масавае мерапрыемства (пікет) без дазволу Лагойскага райвыканкама. Адвакат спасылаўся на тое, што сцяг на балконе нельга расцэньваць як пікет. Але суд заявіў, што гэтыя "высновы не заснаваныя на законе". Мінскі абласны суд пакінуў рашэнне ў сіле.

Пасля гэтага Наталля падала заяўку ў мясцовы выканкам. Яна палавала правесці пікет "шляхам размяшчэння сцяга бел-чырвона-белай расфарбоўкі на шкленні лоджыі". 

Адказ за подпісам намесніцы старшыні райвыканкама А. Раемскай жанчына атрымала 10 снежня. Выканкам адмовіў у правядзенні пікета, бо бел-чырвона-белы сцяг "не зарэгістраваны ў вызначаным парадку".

Цяпер Наталля рыхтуе яшчэ адну заяву на пікет на гаўбцы, а таксама ліст, у якім просіць тлумачэнні.

"На падставе чаго яны вырашылі, што гаўбец — грамадскае месца? Ці можна вешаць шторы бел-чырвона-белай расфарбоўкі? Ці можна выкарыстоўваць гірлянды бел-чырвона-белыя для ўпрыгожвання вокнаў? Магчыма выкарыстанне выявы Дзеда Мароза ў бела-чырвона-белай расфарбоўцы для ўпрыгожвання вокнаў?" — хоча пацікавіцца жанчына ў чыноўнікаў.

Дарэчы, пасля таго, як мінская міліцыя прыраўняла вывешаны сцяг да пікета, такую ж заяўку ў Мінгарвыканкам падаў старшыня руху "За свабоду" Юрый Губарэвіч

Чыноўнікі адмовілі лагайчанам, якія падалі заяўку на пікет на гаўбцы са сцягам
Адказ з Лагойскага райвыканкама / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі