Вы тут

Чыгуначныя квіткі з Беларусі ў Расію стануць таннейшымі

Беларуская чыгунка / rw.by

Чыгуначыя квіткі з Беларусі ў Расію стануць таннейшымі ў сярэднім на 15-17%. Гэта робіцца дзеля ўніфікацы транспартнага рынку, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Праўда, закране гэтая мера толькі купэйныя вагоны і СВ.

Напрыклад, калі раней праезд у купэ з Мінска да Масквы каштаваў 188,64 рубля, то з 16 траўня давядзецца заплаціць толькі 158,13 рубля. Праезд у вагоне СВ зменшыцца ад 461,53 рубля да 400,57 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.