Чарговае Народнае веча праходзіць на Майдане ў Кіеве

Цэнтральная плошча ўкраінскай сталіцы цалкам запоўненая, людзі працягваюць прыбываць і стаяць не толькі непасрэдна на Майдане, але і на ўзгорках каля Кастрычніцкага палаца, на вуліцы Сафійскай, Хрэшчаціку, інфармуе УНІАН.



Народнае веча пачалося з традыцыйнага малебна. Затым пайшлі выступы лідараў апазіцыі і вядомых грамадскіх дзеячаў.



У ачапленні каля будынку адміністрацыі прэзідэнта стаяць салдаты тэрміновай службы ўнутраных войскаў. Пасля прыняцця 16 студзеня пакету законаў, датычных арганізацыі масавых мерапрыемстваў, акцыя на Майдане з’яўляецца фактычна несанкцыянаванай. Пакуль сілавікі не разганяюць маніфестантаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі