Як далучалі Крым і якую цану плаціць Расія за гэту авантуру — ПАДКАСТ

Крым / Народна правда
Крым / Народна правда

Пытанне, чый Крым, ніколі не стаяла ў рэдакцыі Еўрарадыё і "Новой газете" — у нашых расійскіх партнёраў і аўтараў гэтага падкасту. Падзеі на паўвостраве ў сакавіку 2014 года аказаліся паваротным момантам у адносінах Расіі і Захаду і сталі першым пасля Другой сусветнай вайны сілавым перадзелам межаў у рэгіёне. Еўропа абвясціла дзеянні Расіі анексіяй, у дачыненні да Масквы былі ўведзены санкцыі, якія дзейнічаюць дагэтуль.

Што ў гэты час адбывалася на самім паўвостраве? І якую цану Расія цяпер плаціць за крымскую авантуру? Пра гэта — у новым эпізодзе падкасту "Працяг будзе". У ім — рэпартаж спецкара "Новой" Паўла Каныгіна, які апынуўся ў Крыме ў самым пачатку спецаперацыі па "далучэнні" — яго тэкст чытае пісьменнік Міхаіл Зыгар. А яшчэ аўтары подкасту гутараць са стваральніцай праекта "Заборона", вядомай кіеўскай журналісткай Кацярынай Сергацковай, якая доўгі час жыла ў Крыме, але пасля 2014 года не можа туды вярнуцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі