Чаму паліць сухую траву ні ў якім разе нельга. Тлумачаць эксперты

Спальванне травы небяспечнае для чалавека і прыроды

Спальванне травы небяспечнае для чалавека і прыроды / pushchinocity.ru

Вясна ў Беларусі традыцыйна пачынаецца з масавага выпальвання леташняй травы. І гэта падобна да катастрофы — толькі за адзін дзень ратавальнікі вымушаныя былі тушыць 17 пажараў. Меркаванне, быццам пасля агню трава пачынае лепш расці, небяспечнае не толькі для прыроды, але і для людзей. Чым жа гэтая практыка так знішчальная для прыроды і чалавека? Эксперты праекта "Зялёны тэлефон" даюць адказы.

Перш за ўсё, выпальванне травы разбурае экасістэмы. Узніклыя пажары пашкоджваюць лініі электраперадач, гінуць жывёлы і насякомыя. Спальванне сухой травы — гэта негатыўная практыка з яшчэ савецкіх часоў, калі такі метад ўжываўся для знішчэння насення дзікіх раслін і павышэння ўрадлівасці глебаў. Аднак, на думку экспертаў, цяпер гэта стварае больш праблем, чым прыносіць карысці.

Акрамя таго, выпальванне травы негатыўна ўплывае на глебу. Ад высокай тэмпературы зямля губляе розныя азотныя злучэнні і перагной, што зніжае яе ўрадлівасць. Таксама ў леташняй сухой траве пачынаюць расці маладыя парасткі і з'яўляюцца новыя расліны, якія таксама церпяць ад агню.

Почему жечь сухую траву ни в коем случае нельзя. Объясняют эксперты

Патушыць падпаленую траву не так і лёгка / mari-el.gov.ru

У выніку пажараў пакутуюць не толькі расліны, але і жывёлы. Згараюць і шкоднікі, і іх драпежнікі, а таксама іншыя карысныя жывёлы, без якіх падтрыманне ўрадлівасці глебы становіцца праблематычным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі