Чацвёрты выпадак каранавіруса выяўлены ў Беларусі

Чацвёрты выпадак каранавіруса выяўлены ў Беларусі

У Беларусі лабараторна пацверджаны чацвёрты выпадак захворвання на каранавірус, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Гэта грамадзянін Беларусі, якога раней ізалявалі для назірання ў сувязі з блізкімі кантактамі з адным з заражаных каранавірусам пацыентаў. Сёння, 3 сакавіка, тэст паказаў у яго РНК каранавіруса.

Папярэднія станоўчыя вынікі паказалі яшчэ два тэсты пацыентаў, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню. Цяпер медыкі праводзяць удакладняючую лабараторную дыягностыку ў адпаведнасці з пратаколамі абследавання, рэкамендаванымі СААЗ. Усе пацыенты, якія знаходзяцца пад наглядам, пачуваюцца здавальняюча, уключаючы тых, у каго пацверджаны каранавірус.

У паведамленні Мінздароўя гаворыцца, што першапачаткова тэсты ў гэтых людзей былі адмоўныя. З гэтага робіцца выснова, што пацыентаў удалося ізаляваць яшчэ да таго, як вірус пачаў выдзяляцца з арганізма. Гэта значыць, што магчымасць далейшай перадачы інфекцыі ад іх была выключаная.

Агулам лабараторыя РНПЦ правяла больш за 5000 тэстаў на каранавірус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі