"Былым юрыстам": аднакурснікі Максіма Знака чытаюць яго верш

Максім Знак / Еўрарадыё​
Максім Знак / Еўрарадыё​

Аднакурснікі адваката Максіма Знака запісалі незвычайны відэазварот. У ім яны распавядаюць пра свой курс і зачытваюць верш палітвязня "Былым Юрыстам".

"Мы аднакурснікі Максіма Знака. На нашым патоку было 11 гуртоў. Кожны з нас абраў свой шлях у юрыдычнай прафесіі. Але ўсе мы спадзяваліся, што калі-небудзь зможам з гонарам сказаць: "Гэта мой аднакурснік!" — кажуць былыя студэнты.

Члена прэзідыума Каардынацыйнай рады Максіма Знака затрымалі 9 верасня. Яму прад'явілі абвінавачанне па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса.

У СІЗА №1 ( "Валадарцы") адвакат абвясціў галадоўку ў знак нязгоды з абвінавачваннем. За тыдзень ён схуднеў на 6 кілаграмаў, у асобных аналізах ў яго выявілі разыходжанне з нормай.

12 кастрычніка юрыста наведалі яго абаронцы Дзмітрый Лаеўскі і Надзея Знак. Па іх словах, Максіма Знака перавялі ў іншую камеру — з горшымі ўмовамі. Таксама ў яго пагоршылася сітуацыя з перапіскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі