Былы журналіст Ігар Карней не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Ігар Карней / facebook.com/ihar.karnei

Ігар Карней / facebook.com/ihar.karnei

Былога журналіста Ігара Карнея перавялі ў СІЗА, пра гэта позна ўвечары ў чацвер паведаміла ў сацсетках яго дачка Паліна. Ігара затрымалі 17 ліпеня. Дома ў журналіста быў ператрус. У чацвер скончыліся 10 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў.  Якія прэтэнзіі ёсць у сілавікоў да журналіста, пакуль невядома.

Раней Ігар Карней супрацоўнічаў з беларускай службы "Радыё Свабода", быў пазаштатным карэспандэнтам. Аднак пасля таго як гэтае медыя ў Беларусі пазбавілі акрэдытацыі, ён спыніў кантакты з рэдакцыяй. Карнея ўжо затрымлівалі ў лістападзе 2020 года за тое, што ён браў удзел у адным з маршаў у Мінску.

Адзначым, што ў Беларусі цяпер за кратамі знаходзіцца 35 супрацоўнікаў медыя. Гэта дадзеныя БАЖ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі