Затрымалі журналіста Ігара Карнея

Ігар Карней / facebook.com
Ігар Карней / facebook.com

Затрымалі журналіста Ігара Карнея. Ён знаходзіцца на Акрэсціна. Дома ў яго прайшоў ператрус. Дачка Карнея Паліна піша, што бацька затрыманы на 10 сутак.

Як стала вядома Еўрарадыё, супраць Ігара Карнея распачалі крымінальную справу. 

Карней — вядомы беларускі журналіст. Ён супрацоўнічаў з рознымі СМІ. У 2020-м Ігара Карнея ўжо затрымлівалі.

У Беларусі не спыняюцца затрыманні журналістаў і суды над імі. Па падліках БАЖ, за кратамі знаходзіцца 35 супрацоўнікаў медыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі