Вы тут

Былога дырэктара Інстытута сацыялогіі Коршунава канчаткова зжылі з інстытута

Генадзь Коршунаў / Еўрарадыё

Генадзя Коршунава, звольненага з пасады дырэктара Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук, канчаткова зжылі з інстытута. Сацыёлаг заставаўся там навуковым супрацоўнікам і дактарантам. Але цяпер даведаўся, што пазбаўлены гэтых статусаў.

Гэта частка маштабнай "чысткі" ў Акадэміі навук. Днямі стала вядома, што кантракты не працягваюць траім гісторыкам. Намеснік дырэктара Інстытута гісторыі па навуковай частцы Вадзім Лакіза заяўляе, што палітыкі ў гэтым рашэнні няма.

Былі звольнены загадчык аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Аляксей Шаланда, кандыдат навук Мікалай Волкаў і Кацярына Крывічаніна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.