Братэрскі народ? Беларуску не пусцілі на борт расійскага самалёта з Кітая

Reuters
Reuters

У Кітаі грамадзянку Беларусі не пусцілі на борт самалёта "Уральскіх авіяліній" U6764 па маршруце Сіань-Екацярынбург. Разам з ёй за бортам засталіся грамадзяне Арменіі, Казахстана і Таджыкістана. У самалёт патрапілі толькі грамадзяне Расіі.

З Сіаня Наталія павінна была ляцець у Екацерынбург, а адтуль — праз Маскву ў Мінск. "У аэрапорце квіткі на самалёт не выдалі. Іншыя людзі, якіх таксама не пусцілі на пасадку, стараюцца стэлефанавацца са сваімі амбасадамі. Дакументы ў аэрапорце аб тым, па якой прычыне нас не пускаюць на рэйс, не далі", — прыводзіць словы беларускі TUT. by.

Па словах Наталлі, у пасольстве Беларусі ёй патлумачылі, што расійскія авіякампаніі зараз перавозяць з Кітая толькі грамадзян Расіі. У аэрапорце беларусцы паабяцалі цалкам вярнуць грошы за квіткі і далі гасцініцу, печыва і ваду. Яна збіраецца ляцець у Пекін або Шанхай і адтуль спрабаваць вылецець у Маскву.

Расія абмежавала авіязносіны з Кітаем з 1 лютага. Кампанія "Уральскія авіялініі", у прыватнасці, прыпыніла рэгулярныя рэйсы і вывозіць расійскіх турыстаў з Кітая чартарамі.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пастаянна называе расіян братэрскім народам, але во як яно атрымоўваецца на самой справе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі