Блогер Голікаў на СТБ прывёў як добры прыклад нацысцкія расстрэлы і шыбеніцы

Блогер Голікаў на СТБ прывёў як добры прыклад нацысцкія расстрэлы і шыбеніцы

Блогер Аляксей Голікаў на тэлеканале СТБ перайшоў да адкрытага ўсхвалення нацысцкіх расстрэлаў і шыбеніц. 

Добрым прыкладам ён згадаў нацысцкія шыбеніцы падчас акупацыі:

"Цьмяна памятаю ў дзяцінстве бабулін аповед. Немцы то ў Нямеччыну, то ўнутры краіны перавозілі цягніком людзей і сказалі ўсім купіць праязныя квіткі. Калі хтосьці не набудзе, будзе расстраляны. На адным з прыпынкаў прыйшоў кантроль. Квіткі купілі усе, акрамя адной жанчыны і ўнучкі, якая ехала з ёй. Іх вывелі з цягніка і на вачах ва ўсіх расстралялі проста ля адхону.

Памятаю яшчэ адзін выпадак, калі немцы прыйшлі на рускую зямлю і далі каманду сялянам пасадзіць памідоры. Мужыкі, усміхнуўшыся, сказалі, што пасадзіць пасадзім, але есці не давядзецца — мясцовыя скрадуць. Немцы таксама ўсміхнуліся і паставілі дзве шыбеніцы: адну — на пачатку поля, другую  — на канцы. Ніводзін памідор з поля не знік".

Голікаў прыводзіць гэтыя выпадкі як узор жорсткай улады, неабходнай для Беларусі. "У беларускім грамадстве, мне здаецца, на кантрасце поствыбарных беспарадкаў запыт на парадак апынуўся досыць высокім", — заяўляе ён. 

Пры гэтым ён дадае, што сам схіляецца да сілавых мераў па падтрыманні парадку. "Скажу адкрыта, я прыхільнік непапулярных недэмакратычных сілавых мер па захаванні парадку. Бясспрэчна, чалавек — асоба, у якой ёсць пачуццё ўласнай годнасці і асабістага гонару, але людзі, якія ўтвараюць пратэсны натоўп, губляюць чалавечае аблічча і асабістую годнасць", — заяўляе Голікаў.

Дарэчы, у сярэдзіне 1990-х Аляксандр Лукашэнка ўжо назвальваў Адольфа Гітлера за "моцную руку" ва ўладзе: "Не ўсё толькі кепскае было звязана ў Германіі з вядомым Адольфам Гітлерам. Нямецкі парадак фармаваўся стагоддзямі, пры Гітлеру гэтае фармаванне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта". Гэты эпізод быў выкарыстаны Юрыем Хашчавацкім у дакументальным фільме "Звычайны прэзідэнт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі