Бліжэйшымі днямі ў Беларусі пацяплее

Бліжэйшымі днямі ў Беларусі пацяплее

У аўторак, 8 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, а ўначы і зранку — з мокрым снегам. Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні — уначы слабы, удзень парывісты. 

Ноччу на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца замаразкі 0...-4, месцамі будзе 1-3 цяпла. Удзень чакаецца ад +3 па поўначы да +10 па поўдні краіны.

У сераду, 9 кастрычніка, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 1-8 вышэй за нуль, удзень прагназуецца ад +7 па ўсходзе да +14 па захадзе краіны.

У чацвер, 10 кастрычніка, таксама будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты. Ноччу чакаецца 4-10 са знакам "плюс", удзень 7-14 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі