Найбліжэйшымі днямі па поўдні Беларусі будзе да +16

Найбліжэйшымі днямі па поўдні Беларусі будзе да +16

У аўторак, 3 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, удзень па поўначы — невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці слабы да ўмеранага. 

Уначы тэрмометры пакажуць -1...+5, удзень прагназуецца ад +5 па поўначы да +15 па поўдні краіны.

4 сакавіка захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па паўднёвым усходзе месцамі будзе туман. Вецер чакаецца паўднёвы, удзень па заходняй палове — з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. 
Уначы прагназуецца 3-8 вышэй за нуль, удзень будзе 6-13 цяпла, па паўднёва-ўсходніх раёнах чакаецца да 14-16 са знакам "плюс".

У чацвер, 5 сакавіка, надвор'е будзе таксама воблачнае з праясненнямі, часам дажджы. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, умераны. Уначы будзе 3-8 цяпла, па захадзе — +1...+2. Удзень паветра прагрэецца да 4-11 са знакам "плюс", па ўсходзе краіны чакаецца 12-15 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі