Найбліжэйшымі днямі будзе цёпла, на выходныя зноў пахаладае

Найбліжэйшымі днямі будзе цёпла, на выходныя зноў пахаладае

У аўторак, 17 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а днём у асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. Месцамі прагназуецца слабы туман, уначы і зранку — слабы галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, уначы парывісты. 

Уначы будзе ад -2 да +4, удзень паветра прагрэецца да 4-10 вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе прагназуюць 11-14 цяпла.

18 сакавіка будзе пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Толькі ўдзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны, па паўночнай палове краіны — парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць -3...+4, удзень прагназуецца 8-15 цяпла, па паўднёвым захадзе будзе да 17 вышэй за нуль.

Па прагнозах сіноптыкаў, пад канец тыдня зноў чакаецца невялікае пахаладанне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі