"Белыя халаты": неўролага Руслана Бадамшына затрымалі на працоўным месцы

"Белыя халаты": неўролага Руслана Бадамшына затрымалі на працоўным месцы

Доктара-неўролага Руслана Бадамшына 5 сакавіка затрымалі на працоўным месцы, паведамляе ТГ-канал "Белыя халаты. News". 

Лекара выклікалі да начальніка медыцынскай часткі, дзе яго чакалі міліцыянты. Куды яны забраі Бадамшына, пакуль не вядома. 

За апошнія паўгода Бадамшын адбыў ужо тры арышты (у ізалятарах Жодзіна і Баранавічаў). Чацвёрты раз яго затрымалі па дарозе з паліклнікі 14 студзеня і абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Суддзя Трусевіч прысудзіў доктару 15 сутак. Але зважаючы на тое, што Бадамшын хварэў на каранавірус, прысуд быў адтэрмінаваны на месяц. 

Для адбыцця адміністрацыйнага арышту лекара мусілі выклікаць з дапамогай позвы.

Руслан Бадамшын быў удзельнікам праграмы Еўрарадыё "Вірусны эфект".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі