Вы тут

"Беллеспаперапрам" у студзені — сакавіку павялічыў экспарт амаль на 20%

Дрэваапрацоўка ў Беларусі / Еўрарадыё

"Беллеспаперапрам" у студзені — сакавіку 2021 года нарасціў экспарт на 19,9%. Прадпрыемствы канцэрна паставілі на знешнія рынкі прадукцыі на $176,4 млн.

Прычым экспарт у краіны СНД вырас не так прыкметна, як у "далёкае замежжа". Краінам, якія ўваходзяць у СНД, "Беллеспаперапрам" прадаў тавараў на $83,3 млн, што на 14,5% больш за леташні ўзровень. А ў "далёкае замежжа" — на $93,1 млн, што на 25,1% больш.

Прадукцыя арганізацый "Беллеспаперапрама" ў студзені — сакавіку была пастаўленая ў 38 краін. У ліку буйных рынкаў збыту лідыруе Расія — больш за 32%. Далей ідуць Польшча — 16% — і Кітай — 11,5%. У прыватнасці, у Польшчу прадукцыі беларускай дрэваапрацоўкі экспартавана на $28,3 млн.

Як адзначае прэс-служба канцэрна, найбольшым попытам за мяжой карысталіся беларускія драўняныя пліты, мэбля, цэлюлоза, фанера, папера і кардон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.