Беларусы збіраюць грошы на аперацыю Адэлі Вольскай

Адэля Вольская / facebook.com/adela.volskaya.7

Спявачка Адэля Вольская (ADEL LINE), дачка Лявона Вольскага, праз сацсеткі папрасіла дапамогі. У дзяўчыны выявілі кісту яечніка, і неабходныя былі грошы на аперацыю ў Польшчы.

Збор грошай на аперацыю — па гэтай спасылцы. За некалькі гадзін удалося сабраць большую частку неабходнай сумы: на 11 гадзін раніцы сабрана 8,5 тысяч злотых з неабходных 12 тысяч.

Адэля Вольская падзякавала ўсім, хто спрычыніўся да дапамогі:

"Яшчэ раз усім шчыра дзякую за дапамогу! Гэта проста неверагодна! Я кожнаму высылала мэйлы з падзякай і дзесьці памылілася, прашу прабачэння. Вы проста неверагодныя! Я нават і не спадзявалася, што так хутка можна сабраць пэўную суму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.