Беларускія валейбалісты перамаглі іспанцаў

Беларускія валейбалісты перамаглі іспанцаў

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе перамагла іспанцаў — 3:2 (25:14, 22:25, 25:20, 22:25, 15:11). Гэта быў матч кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2019 года, ён прайшоў у магілёўскім спарткомплексе "Алімпіец". У беларускай зборнай найбольш ачкоў набраў Андрэй Радзюк — 20.

У групе Е адбыўся яшчэ адзін матч, у якім нарвежцы абыгралі грузін — 3:0. Лідыруюць беларусы — дзве перамогі ў двух паядынках. 22 жніўня таксама ў Магілёве пройдзе матч Беларусь — Грузія.

Беларускія валейбалісты перамаглі іспанцаў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі