Беларускія ўлады адказалі Камітэту па правах чалавека ААН на скаргу Бабарыкі

Беларускія ўлады адказалі Камітэту па правах чалавека ААН на скаргу Бабарыкі

Камітэт па правах чалавека ААН атрымаў адказ беларускіх уладаў на скаргу Віктара Бабарыкі.

Экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду пісаў пра сваё адвольнае затрыманне і заключэнне пад варту. !н прасіў, каб КПЧ тэрмінова звярнуўся да беларускай дзяржавы з просьбай не перашкаджаць яго ўдзелу ў выбарах. Таксама ён прасіў даць яму доступ да штаба, СМІ і выбарцаў. 

У сваім адказе Камітэту па правах чалавека беларускія ўлады заявілі, што гэта канфідэнцыйны адказ. Гэта значыць, грамадскасць пакуль што не зможа даведацца змест адказу. Пра гэта парталу TUT.BY распавялі адвакаты Бабарыкі Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі.

КПЧ пераслаў адказ уладаў адвакатам, але папрасіў не разгалошваць яго да вынясення канчатковага рашэння. У лісце беларускія ўлады адказвалі на пытанне КПЧ, якім чынам дзяржава, беручы Бабарыку пад варту, улічыла рызыкі для яго ўдзелу ў выбарах ва ўмовах, калі ён пазбаўлены асабістай свабоды. 

"Я памятаю, што мы абяцалі распавесці, што адказала дзяржава, але, паважаючы просьбу камітэта, агучваць і каментаваць адказ дзяржавы публічна пакуль не станем. Мы накіравалі ў Камітэт пісьмовыя пярэчанні на інфармацыю дзяржавы", — кажа Лаеўскі.

Мацевіч звяртае ўвагу, што дакладчык КПЧ не запытаў ў дзеяржавы тэрміновыя меры. Гэта значыць, што разгляд справы пойдзе ў звычайным парадку і будзе разглядацца на адной з сесій Камітэта па правах чалавека ў Жэневе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі