Вы тут

Беларускія прадпрыемствы спыняюцца і працуюць менш: вынікі апытання

Людзі адчуваюць падзенне эканомікі / Еўрарадыё

Беларусы заўважаюць, што прадпрыемствы ў апошнія некалькі месяцаў закрываюцца або працуюць менш. Па выніках апытання Chatham House, 51% рэспандэнтаў чулі пра гэта ў красавіку. Яшчэ 49% — не.

У кожнай вобласці знайшоўся хоць бы адзін рэспандэнт, які заявіў, што ў яго горадзе кампаніі працуюць горш. У Брэсцкай вобласці гэта жыхары Брэста, Баранавіч, Пінска, Кобрына, Бярозы, Лунінца, Івацэвічаў, Мікашэвіч, Іванава, Ганцавіч.

У Гродзенскай вобласці пра спад казалі ў Гродне, Лідзе, Ваўкавыску, Воранаве, Іўі, Мастах, Навагрудку, Астраўцы, Слоніме, Смаргоні.

Таксама заўважылі закрыццё або скарачэнне працы прадпрыемстваў у Гомельскай вобласці: у Гомелі, Мазыры, Жлобіне, Рэчыцы, Светлагорску, Добрушы, Жыткавічах, Акцябрскім, Рагачове, Хойніках, Чачэрску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.